Строка навигации

Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручана рэктару УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” Андрэю Зяневічу

Дата и время события

Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручана рэктару УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” Андрэю Зяневічу

4 кастрычніка 2019г. у акадэміі сувязі адбыўся урачысты канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. На мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Цацоха, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па бюджэту і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Цацоха павіншаваў выкладчыкаў акадэміі сувязі з надыходзячым святам і ўручыў рэктару УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” Андрэю Зяневічу Падзячнае пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У Падзячным пісьме старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка выказаў шчырую ўдзячнасць работнікам і студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі за арганізацыю на якасным узроўні прыёму парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Таджыкістан.

Таджыкскія госці наведалі акадэмію у маі 2019г . За час сустрэчы калегі з Таджыкістана высока ацанілі магчымасць азнаёміцца з паспяховай дзейнасцю УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” і дасягненнямі прафесарска-выкладчыцкага саставу.

Аляксандр Цацоха ад уласнага імя і ад імя Уладзіміра Андрэйчанка выказаў пажаданні далейшага развіцця і росквіту дзейнасці акадэміі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных супрацоўнікаў галіны сувязі.